Астранаўты паляцяць на Месяц у скафандрах ад Prada
Скафандр ад Prada
Модны дом Prada і камерцыйная касмічная кампанія Axiom Space прадставілі дызайн скафандра, які будзе выкарыстоўвацца падчас месяцовай місіі NASA Artemis III.
Скафандр прэзентавалі на Міжнародным кангрэсе астранаўтыкі ў Мілане, піша CNN. У белых касцюмаў укарочаны торс і латкі на локцях і каленях. На перадплеччах і таліі скафандраў — чырвоныя акцэнтныя лініі.
"Гэта наватарскае партнёрства, — заявіў Расэл Ралстан, выканаўчы віцэ-прэзідэнт Axiom Space. — Мы аб'ядноўваем інжынерыю, навуку і мастацтва".
У прэс-рэлізе гаворыцца, што веды Prada ў галіне тэкстыльнай вытворчасці і метадаў шыцця дапамаглі пераадолець разрыў паміж функцыянальнасцю і стылем. Касцюмы будуць зробленыя з белага матэрыялу, здольнага адбіваць цяпло, забяспечваючы абарону ад экстрэмальна высокіх тэмператур і месяцовага пылу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.