Аўтобус з беларускай моладзю патрапіў у аварыю ў Польшчы
Аўтобус з беларускай моладзю разбіўся ў Польшчы, шпіталізаваныя дзевяць чалавек.
Як паведамляе РИА "Новости", у аўтобусе знаходзіліся 46 чалавек, моладзь ва ўзросце 14-25 гадоў.
На павароце каля населенага пункта Вулька Бжузка ў Мазавецкім ваяводстве аўтобус сутыкнуўся з аўтамабілем "Пежо", які ехаў па сустрэчнай паласе. У выніку, аўтобус з беларусамі выляцеў з дарогі і перавярнуўся.
Паліцыя праводзіць расследаванне. Паведамляецца, што абодва кіроўцы былі цвярозымі.