Бабруйскі будынак са знакамітай мазаікай усё ж зносяць
Знос будынка з мазаікай у Бабруйску
У Бабруйску пачалі зносіць стары корпус бальніцы, які ўпрыгожвала мазаіка мастакоў Юрыя Нікіфарава і Сямёна Абрамава.
Відэя зносу будынку з'явілася ў сацсетках. Каментары поўныя шкадавання і абурэння.
Сямён Абрамаў таксама шкадуе пра знішчэнне мазаікі, але прызнае, што зняць яе і перанесці ў іншае месца было б вельмі дорага.
Як распавядала Еўрарадыё, пасля з'яўлення звестак пра будучы знос корпуса беларусы стварылі петыцыю ў абарону мазаікі. У звароце прапаноўвалі перанесці мазаіку на іншае месца або ў музейныя фонды.
У адказе Міністэрства культуры на петыцыю гаворыцца: "Палажэннем аб парадку стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва… не рэгулюецца пытанне аб дэмантажы твораў мастацтва". Ведамства даслала ліст у мясцовую ўладу, у чыю кампетэнцыю ўваходзяць рашэнні па рэканструкцыі твора мастацтва. Яны вырашылі знесці мазаіку разам з будынкам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.