Бабуля мяркуе, што Аляксандру Рыбаку будзе нецікава на “Славянскім базары”
Бабуля пераможцы “Еўрабачання” Аляксандра Рыбака Марыя Савіцкая лічыць, што выходзіць на сцэну “Славянскага базара” дзеля выканання некалькіх песень яе ўнуку не мае сэнсу. Пра гэта яна расказала ў інтэрв’ю Еўрарадыё. Марыя Савіцкая: “Мяркую, што яму не цікава будзе прыехаць дзеля адной-дзвюх песень. Ён хоча ў Беларусь прыехаць. Прынамсі, ён сказаў па тэлебачанні, што ў кастрычніку збіраецца даць тут сольны канцэрт. У яго ёсць што паказаць. Але ён хоча даць сольны канцэрт, ён прывык сольныя канцэрты ў Нарвегіі даваць. Я не хачу за яго адказваць, але наколькі я ведаю, ён прывык даваць сольныя канцэрты, а не ўстаўляць дзесьці адну песню”.
Марыя Барысаўна прызналася, што збіралася ў кастрычніку сама ехаць у Нарвегію. Але калі ўнук менавіта ў гэты час заплануе канцэрт у Беларусі, то яна абавязкова на яго застанецца. І прыгатуе ўнуку яго любімыя прысмакі.
Падрабязней праз пэўны час чытайце на сайце Еўрарадыё.