Балгарыя, Сербія і Румынія гатовыя закрыць мяжу для бежанцаў
Кіраўнікі ўрадаў Балгарыі, Сербіі і Румыніі сустрэліся 24 кастрычніка ў Сафіі, каб абмеркаваць міграцыйны крызіс. Яны заявілі пра гатоўнасць закрыць межы, калі Нямеччына і Аўстрыя перастануць прымаць уцекачоў. У нядзелю прэм’еры гэтых трох краін прымуць удзел у саміце ЕС, прысвечаным праблемам мігрантаў.
Мінулай ноччу тры тысячы бежанцаў, якія знаходзіліся на сербскай тэрыторыі, перасеклі мяжу з Харватыяй. Гэта адбылося пасля сустрэчы кіраўнікоў МУС Сербіі і Харватыі. Пераход праз мяжу прайшоў спакойна, перадае Еўраньюс.
Як сведчаць эксперты ААН, цяпер у Еўропу імкнуцца мігранты, сярод якіх вельмі шмат маленькіх дзяцей і інвалідаў.
Фота: Твітэр