Барак Абама прыгразіў Расіі новымі санкцыямі
Прэзідэнт ЗША заявіў, што Расія адказная за эскалацыю крызісу ва Украіне.
Падчас прэс-брыфінгу амерыканскі лідар адзначыў, што ЗША не плануюць ўступаць у ваенныя дзеянні для вырашэння ўкраінскай праблемы і "ваенная канфрантацыя з Расіяй не разглядаецца", перадае Reuters.
Разам з тым, Абама адзначыў, што апалчэнцы на ўсходзе Украіны — гэта не паўсталыя мясцовыя жыхары, а "сепаратысты, якіх падтрымлівае, навучае, узбройвае і фінансуе Расія".
Па словах амерыканскага прэзідэнта, у верасні ў Вашынгтоне будзе прыняты прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. А на наступным тыдні Абама прыме ўдзел у саміце NАТО ў Уэльсе, адзначае РБК. Прэзідэнт мяркуе, што на гэтай сустрэчы адной з тэм абмеркавання стануць новыя меры супраць Расіі. Акрамя таго, Абама распавёў, што ўжо абмеркаваў ўкраінскія падзеі па тэлефоне з канцлерам Нямеччыны Ангелай Меркель. Пазней прэс-служба Белага дома паведаміла, што лідары ЗША і Нямеччыны прыйшлі да высновы, што ЗША і ЕС павінны ўзгадніць новыя санкцыі супраць Расіі.
Пра тое, што ЗША разглядаюць магчымасць увядзення новых санкцый супраць Расіі, раней заявіла прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Джэн Псакі. Паводле яе слоў, узмацненне санкцый дагэтуль было "найбольш дзейсным, найлепшым інструментам".
Фота — vestikavkaza.ru