БАТЭ атрымаў першую перамогу на групавым этапе Лігі Еўропы

Барысаўскі БАТЭ атрымаў першую перамогу (ды яшчэ валявую!) на групавым этапе Лігі Еўропы. У 3-м туры каманда Віктара Ганчарэнкі на мінскім стадыёне "Дынама" перамагла грэцкі АЕК — 2:1 (0:1). Госці адкрылі лік на 31-й хвіліне, калі з пенальці вызначыўся Ісмаэль Бланка. У другім тайме БАТЭ намаганнямі Аляксандра Паўлава (51-я хвіліна) і Аляксандра Алумоны (85-я) здолеў забіць два мячы.

Наступны матч барысаўчане правядуць таксама з АЕК 5 лістапада ў Афінах.

У групе І таксама згулялі "Бенфіка" і "Эвертон", партугальцы разграмілі англічан з лікам 5:0.

Такім чынам на рахунку БАТЭ, як і АЕК, 3 ачкі пасля трох матчаў. У "Бенфікі" і "Эвертона" — па 6 ачкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі