БАТЭ і мінскае "Дынама" згулялі на роўных — 0:0

15 красавіка прайшлі паўфінальныя матчы Кубка Беларусі па футболе. У Барысаве адзінаццаціразовыя чэмпіёны краіны з мясцовага БАТЭ сустракаліся з ўладальнікамі срэбра-2014 мінскімі дынамаўцамі. Гульня не выявіла пераможцу, хаця і атрымалася даволі напружанай. Так, напрыканцы першага тайма на полі адбылася сутычка паміж абаронцам "Дынама" Сяргеем Канцавым і хаўбекам БАТЭ Аляксандрам Карніцкім. Абодва футбалісты атрымалі папярэджанні ад арбітра.

Тым не менш канцавы лік — 0:0.

З такім жа лікам скончылася і другая паўфінальная сустрэча паміж салігорскім "Шахцёрам" і брэсцкім "Дынама".

Паўфінальныя сустрэчы ў адказ пройдуць 29 красавіка ў Брэсце і Мінску. А фінальны паядынак за Кубак Беларусі пройдзе на полі гомельскага стадыёна "Цэнтральны" 24 траўня.

Фота — backpagefootball.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі