БАТЭ прайграў "Эвертану" ў матчы Лігі Еўропы

Барысаўскі БАТЭ прайграў на мінскім стадыёне "Дынама" англійскаму "Эвертану" ў матчы Лігі Еўропы з лікам 1:2.
Лік адкрыў на 16-й хвіліне дакладным ударам у "дзевятку" Зміцер Ліхтаровіч. У другім тайме госці добра разыгралі адзін "стандарт" і правялі контратаку, забіўшы два галы, а барысаўчане выратаваць гульню не змаглі.

У іншым матчы групы АЕК выйграў у "Бенфікі" — 1:0.

Такім чынам, пасля 2-х тураў лідыруе "Эвертан" з 6 ачкамі, у АЕК і "Бенфікі" — па 3 ачкі, у БАТЭ ачкоў няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі