Баўмгертнеру ў Мінску не дазволілі гуляць на вуліцы і карыстацца інтэрнэтам

"Ніякіх перашкодаў для гэтага не ўзнікае", — цытуе словы аднаго з адвакатаў РІА "Новости". Ён удакладніў, што Уладзіслаў Баўмгертнер добра сябе адчувае і не выказвае скаргаў на ўмовы ўтрымання. Праўда, ён пакуль не атрымаў дазвол на прагулкі на вуліцы ды на карыстанне інтэрнэтам. Не вырашанае і пытанне аб сустрэчы адвакатаў з кіраўніцтвам генпракуратуры Беларусі.

Нагадаем, кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера затрымалі 26 жніўня ў мінскім аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Следчы камітэт Беларусі заявіў, што гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі. Баўмгертнеру выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў.

Баўмгертнер месяц знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ, а пасля быў пераведзены пад хатні арышт у Мінску. Аляксандр Лукашэнка не выключаў, што Уладзіслава Баўмгертнера могуць экстрадаваць у Расію. 

Расійскі консул: Спадзяемся, на два месяцы Баўмгертнер тут не затрымаецца

Кіраўнік адміністрацыі Пуціна пра арышт у Мінску: Шантаж з Расіяй не працуе

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі