Байдэн падоўжыў санкцыі супраць афіцыйнага Мінска

Белы дом / pixabay.com
Белы дом / pixabay.com

Санкцыі ЗША супраць беларускіх уладаў падоўжаныя яшчэ на год — да 16 чэрвеня 2024-га. Адпаведнае рашэнне падпісаў прэзідэнт Джо Байдэн.

Санкцыі былі ўведзеныя ў 2006 годзе пасля прэзідэнцкай кампаніі. Прычынай для іх увядзення сталі дзеянні беларускіх уладаў, накіраваныя на падрыў дэмакратычных працэсаў і інстытутаў у краіне. 

У жніўні 2021 года ЗША пашырылі санкцыі супраць афіцыйнага Мінска ў сувязі з задушэннем пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і прымусовай пасадкай самалёта Ryanair. Тады пад абмежаванні трапіў шэраг прадпрыемстваў, НАК Беларусі, вядомыя бізнесоўцы ды інш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі