Беларус Антон Кушнір узначальвае агульны залік Кубка свету па фрыстайле
Пасля двух этапаў Кубка свету па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцы, якія прайшлі ў кітайскім Чанчуне, беларус Антон Кушнір узначаліў агульны залік мужчынскіх спаборніцтваў. Антон Кушнір 19 снежня стаў пераможцам першага этапу, а 20 снежня ён стаў бронзавым прызёрам другога этапу, паведамляе БЕЛТА. Прычым пасля кваліфікацыі з ацэнкай 125,44 бала ён займаў другое месца, але ў фінале беларуса, які набраў у выніку 246,48 ачка, адсунулі на трэці радок два кітайскія спартоўцы — Цзя Цаньян (253,77) і Цы Гуанпю (250,28).
У фінал другога этапу прабіўся таксама яшчэ адзін беларускі лыжны акрабат Цімафей Слівец, які з сумай 232,09 заняў 7-е месца. Дзяніс Восіпаў (93,31) у лік 12 фіналістаў не прабіўся і паказаў 23-і вынік сярод 32 удзельнікаў.
Па выніках двух этапаў Кубка свету сярод лыжных акрабатаў лідыруе беларус Антон Кушнір. Ён набраў 160 ачкоў, апярэджваючы самага блізкага пераследніка Цзя Цаньяна з Кітая на 24 балы. Адзначым, што ў сямёрцы лідараў агульнага заліку адразу пяць прадстаўнікоў Кітая. Беларус Цімафей Слівец займае 8-е месца (62 ачка), Дзяніс Восіпаў — 13-е (48).
У жаночых спаборніцтвах сёння найлепшай з прадстаўніц Беларусі стала Асоль Слівец, якая аднавіла выступы пасля больш як двухгадовага перапынку. Па выніках фінальных спаборніцтваў яна заняла 8-е месца (149,62 бала). Ала Цупер у фінал не прабілася, з ацэнкай 62,82 ачка яна заняла 19-е месца сярод 21 удзельніцы.
У агульным заліку пасля двух этапаў наперадзе кітаянка Гуо Сіньсінь (180 ачкоў). Асоль Слівец з 47 баламі размяшчаецца на 14-й пазіцыі, Ала Цупер, набраўшы 41 ачко, займае 16-е месца сярод 21 удзельніцы.