Беларусь добраахвотна здаецца ў закладнікі канфліктаў Расіі і Захаду
Пагаджаючыся на стварэнне адзінай расійска-беларускай сістэмы СПА, Беларусь аддае сябе ў добраахвотныя закладнікі ў стасунках Расіі і Захаду. Так лічыць былы міністр абароны Павел Казлоўскі, які ў размове з Еўрарадыё аб наступствах усталявання амерыканскай сістэмы ПРА у Польшчы таксама сказаў, што ў Беларусі, па сутнасці, няма магчымасці адмовіць Расіі. У сераду Польшча і ЗША падпісалі пагадненне аб размяшчэнні амерыканскай сістэмы ПРА ў Польшчы. Расія заяўляе, што такі крок “не застанецца беспакараным”. Якое месца ў гэтым “пакаранні” можа заняць Беларусь, з улікам таго, што на сустрэчы ў Сочы Лукашэнка з Мядзведзевым дамовіліся аб стварэнні адзінай расійска-беларускай сістэмы ПРА? Чым для Беларусі можа стацца такая падтрымка Расіі разам з Еўрарадыё разважае Павел Казлоўскі, былы міністр абароны.
ЕРБ: Польшча і ЗША падпісалі пагадненне аб усталяванні амерыканскай сістэмы ПРА ў Польшчы. Расія сцвярджае, што такі крок “не застанецца беспакараным”. Як вы лічыце, якім чынам Расія можа пакараць Польшчу?
Павел Казлоўскі (П.К.): Нейкія крокі, безумоўна, з боку Расіі будуць. Першы крок мы ўжо пачулі. У Сочы заяўлена пра стварэнне адзінай расійска-беларускай сістэмы СПА. Калі гэта абарончая сістэма, гэта адзін бок. Аднак я магу меркаваць, што сюды будуць пастаўленыя і нейкія наступальныя сілы. Для Беларусі тут пагроза адна: калі будуць размешчаныя нейкія аб’екты, то ў выніку нейкіх канфліктаў першы ўдар наносіцца па такіх аб’ектах. У такой сітуацыі Беларусь робіцца закладнікам канфлікту, дапусцім, паміж НАТА і Расіяй, паміж Польшчай і Расіяй – тут можна розныя варыянты назваць. У нас ужо і так два расійскіх аб’екта: кіраўніцтва флотам у Вілейцы і радыёлакацыйная станцыя пад Баранавічамі — яны таксама пагроза для Беларусі.
ЕРБ: Ці ёсць паміж Беларуссю і Расіяй, напрыклад, у межах дамовы пра саюзную дзяржаву, якія-небудзь пагадненні, якія б рэгулявалі размяшчэнне такога кшталту аб’ектаў?
П.К.: У раздзеле абарончай палітыкі тых умоваў аб Саюзнай дзяржаве, якія ёсць у Беларусі, запісана, што будзе створаная сумесная сухапутная групоўка войскаў, у якую могуць увайсці розныя сілы: і ракетныя, і ваенна-паветраныя сілы, і сілы супрацьпаветранай абароны, — якія ў адказны момант будуць дзейнічаць па адзіным плане, па адзіным сцэнары. Гэта прапісана наўпрост у саюзнай дамове. Пра тое, каб увесці нейкія дадатковыя сілы ці размясціць базы, у дамове нічога няма.
ЕРБ: Як зменяцца стасункі Беларусі з Захадам, калі ў нас будзе адзіная з Расіяй сістэма СПА? У першую чаргу, як зменяцца стасункі з нашымі бліжэйшымі суседзямі, з той жа Польшчай?
П.К. Ну канешне, ізаляцыя Беларусі можа толькі ўзмацніцца, іншага чакаць мы не можам.
ЕРБ: Пасля канфлікту ў Паўднёвай Асеціі шмат вядзецца пра тое, што пад пагрозай апынуўся суверэнітэт усіх былых савецкіх дзяржаваў. Ці абвострыць гэтую пагрозу нашаму суверэнітэту прысутнасць у Беларусі расійскай вайсковай тэхнікі, сістэмаў СПА?
П.К.: Гэта так. Лукашэнка не раз заяўляў пра тое, што суверэнітэт — гэта святое. Аднак заявы Лукашэнкі часта бываюць адныя, а раніцай робіцца зусім іншае.
ЕРБ: Ці ёсць у Беларусі рэальны шанец адмовіцца ад размяшчэння расійскай СПА на нашай тэрыторыі?
П.К.: Я думаю, шанцаў у Беларусі мала, таму што Беларусь як партнёр Расіі ўспрымаецца ў тым ліку міжнароднай супольнасцю. То бок, калі вы - саюзнік Расіі, то вы ўсе свае праблемы вырашайце з Расіяй альбо жывіце, як хочаце. Ёсць Канстытуцыя ў Беларусі, дзе прапісана, што мы без’ядзерная, нейтральная дзяржава. Ну, а калі гэта не выконваецца, што тут можна аналізаваць?
Фота: АГП