Беларусь і Кітай збіраюцца павялічыць узаемны гандаль удвая

Беларусь і Кітай падпішуць пакет дамоўленасцяў, які дазваляе павялічыць аб'ём гандлю паміж краінамі ўдвая. Пра гэта паведаміў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінам.

Найперш гаворка ідзе пра дамову аб дружбе і супрацоўніцтве. "Гэта гістарычны дакумент. Ён яшчэ раз падкрэсліць наш ўзровень стратэгічнага партнёрства і вызначыць магістральныя вектары развіцця двухбаковых адносінаў", — перадае БЕЛТА словы беларускага кіраўніка.

Таксама кіраўнікі дзвюх краін падпішуць сумесную дэкларацыю, у якой вызначаць канкрэтныя напрамкі па паглыбленні міждзяржаўных адносін.

Па словах Лукашэнкі, падпісанне пакета дамоўленасцяў надасць магутны імпульс двухбаковаму ўзаемадзеянню ў самых розных сферах. У першую чаргу, гэта будаўніцтва і мадэрнізацыя інфраструктуры Беларусі, міжбанкаўскае ўзаемадзеянне, тэхніка-эканамічнае і крэдытна-інвестыцыйнае супрацоўніцтва.

Беларускі кіраўнік адзначыў, што дзякуючы новым дакументам плануецца стварыць прававыя ўмовы для турыстычных, адукацыйных і культурных абменаў, умацаваць сувязі ў ваенна-тэхнічнай сферы.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі