Беларусь могуць унесці ў спецпарграф Дакладу Міжнароднай Канферэнцыі працы
8 чэрвеня, у Жэневе на пасяджэнні Камітэта па ўжыванні Канвенцый і Рэкамендацый Міжнароднай арганізацыі працы група працаўнікоў і група працадаўцаў выступілі за занясенне Беларусі ў спецпараграф Дакладу Міжнароднай Канферэнцыі працы.
Гэта азначае, што ўдзельнікі пасяджэння прыйшлі да высновы, што ўрад нашай краіны не распачаў значных крокаў па выкананні рэкамендацый Камісіі па расследаванні МАП і не выправіў парушэнні правоў прафсаюзаў у Беларусі.
За апошнія 5 гадоў Беларусь ужо тройчы ўносілі ў спецпараграф Міжнароднай арганізацыі працы па гэтай прычыне. У 2004 г. МАП прызначыла камісію па расследаванні, што за ўсе 85 гадоў існавання арганізацыі здаралася ўсяго толькі 4 раза. Вылучэнне ў спецпараграф уплывае на аўтарытэт краіны і з'яўляецца сігналам урадам краін-удзельніц МАП перагледзець адносіны з Беларуссю.
Акрамя таго, да рэкамендацый МАП прыслухоўваюцца такія ўплывовыя міжнародныя арганізацыі, як ААН, Савет бяспекі ААН, СГА, МВФ, Сусветны банк. Калі рашэнне па занясенні Беларусі ў спецпараграф усё ж будзе прынята, то цяжка спадзявацца, што гандлёвыя прэферэнцыі ЕС для Беларусі будуць захаваныя.
Прафсаюзны рух Беларусі