Беларусь можа атрымаць крэдыт ад Сусветнага банку
Крэдыт ад Сусветнага банку можа атрымаць Беларусь. Ён мусіць скласці не менш за 200 млн долараў. Паводле слоў віцэ-прэм'ера Андрэя Кабякова, таксама ў стадыі абмеркавання знаходзіцца пытанне атрымання ад Сусветнага банку крэдыта ў памеры 125 млн долараў на аптымізацыю энергетычнай сістэмы.
Што да атрымання другога траншу крэдыту ад Міжнароднага валютнага фонда, дык "Беларусь не губляе аптымізму", сказаў Кабякоў. Ён спадзяецца, што ў бліжэйшым часе будзе дасягнутае станоўчае рашэнне па гэтым пытанні, паведамляе БелаПАН.