Беларусь паднялася ў рэйтынгу міралюбнасці, мы вышэй за Расію, Украіну і ЗША

visionofhumanity.org
visionofhumanity.org

За год Беларусь паднялася ў рэйтынгу міралюбнасці на чатыры пазіцыі. Цяпер мы займаем 97-е месца — вышэй за Расію (154 месца) і Украіну (150). Аднак наша краіна сур'ёзна прайграе іншым сваім суседзям — Польшчы (29), Латвіі (35) і Літве (38).

Наогул жа, стаць больш мірнымі атрымалася ў большасці са 163 краін, улічаных у рэйтынгу. Таму "Глабальны індэкс міралюбнасці 2019" (Global Peace Index 2019) упершыню за пяць гадоў палепшыўся. Да такой высновы прыйшлі даследчыкі з Інстытута эканомікі і міру (The Institute for Economics and Peace), які займаецца складаннем рэйтынгу.

Беларусь поднялась в рейтинге миролюбия, мы выше России, Украины и США
visionofhumanity.org

Самай міралюбнай краінай у свеце застаецца Ісландыя. Паўночная краіна ўтрымлівае верхні радок рэйтынгу ўжо 11 гадоў. У пяцёрцы міралюбных — Новая Зеландыя, Партугалія, Аўстрыя і Данія.

А на апошнім, 163-м месцы, апынуўся Афганістан. Да таго тры гады запар самай ваяўнічай лічылася Сірыя, але сягоння яна займае перадапошні радок. Акрамя іх, у спіс найменш міралюбных краін патрапілі Паўднёвы Судан, Емен і Ірак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі