Беларусь перамагла Албанію ў адборы моладзевага чэмпіянату Еўропы
У чарговым адборачным матчы моладзевага чэмпіянату Еўропы па футболе 2011 года зборная Беларусі з лікам 4:2 перамагла каманду Албаніі. Мячы забілі: у гаспадароў — Няхайчык (25), Варанкоў (38, 72) і Скавыш (41), у гасцей — Янузі (75) і Хюса (78). Гульня адбылася 14 кастрычніка ў Маладзечне. Пачатак быў перанесены з 14.00 на 14.30 — давялося прыбіраць снег з поля стадыёна, адзначае БелаПАН.
Становішча камандаў у 10-й адборачнай групе: Беларусь — 9 ачкоў (4 гульні; розніца мячоў 9-6), Аўстрыя — 9 (4; 7-4), Шатландыя — 9 ачкоў (4; 7-3), Албанія — 3 (5; 6-13), Азербайджан — 0 (3; 3-6).
17 лістапада беларусы згуляюць супраць албанцаў на іх поле ў Дурэсе. 13 лістапада адбудзецца матч Албанія—Аўстрыя, 14-га — Азербайджан—Шатландыя.