Беларусь распрацоўвае план на выпадак пандэміі грыпу

Пра гэта паведаміла галоўная санітарная лекарка Валянціна Качан у інтэрв'ю тэлеканалу ОНТ 27 красавіка, каментуючы распаўсюд свінога грыпу.

Успышка свінога грыпу адбылася ў Мексіцы, дзе ўжо памерлі 103 чалавекі і больш за 1.600 шпіталізаваныя з сімптомамі хваробы. Вірус выяўлены ў жыхароў ЗША, Канады, Новай Зеландыі, Іспаніі, якія мелі зносіны з мексіканцамі або ездзілі ў гэтую краіну. Паводле звестак ОНТ, узмоцнены санітарны кантроль у Нацыянальным аэрапорце "Мінск" і на беларускай мяжы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі