Беларус стаў пераможцам "Х-фактар анлайн" (відэа)

Кожную суботу пасля выступленняў фіналістаў на сцэну выходзіць шчасліўчык, відэа якога набрала найбольшую колькасць галасоў. У гэты раз пераможцам "Х -фактар анлайн" стаў Мікіта Шкурдзь з Мінска.



Хлопец распавёў, што музыкай захапляецца з 2 гадоў. Яго бабуля — заслужаная артыстка СССР, яна выступала разам з Валерыем Лявонцьевым. Сам жа Мікіта выступаў у некалькіх гуртах, але асаблівай папулярнасці яны не мелі. "Х -фактар" для яго  магчымасць зразумець, ці варта  яму працягваць займацца музыкай.



Песняй "Hello Dolly" Луіса Армстранга ў выкананні беларуса члены журы засталіся задаволеныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі