Беларусь у NATO не пойдзе, але будзе супрацоўнічаць у праграмах партнёрства
З розных палітычных прычынаў Беларусь не збіраецца ўступаць у NATO. Дый увогуле сёння гэтая арганізацыя падыйшла да таго парогу, калі далейшае пашырэнне праблематычнае. Такое меркаванне агучыў беларускі МЗС падчас канферэнцыі, прымеркаванай да пяцігоддзя сяброўства Літоўскай Рэспублікі ў NATO. Яна адбылася 30 красавіка ў амбасадзе Літвы ў Беларусі.
"Мы, зыходзячы з пэўных палітычных меркаванняў, не збіраемся ўступаць у NATO бліжэйшым часам. Разам з тым удзел у праграме партнёрства дае нам вялікую магчымасць развіваць палітычны дыялог як з арганізацыяй у цэлым, так і з краінамі-удзельніцамі NATO на двухбаковай і шматбаковай аснове", — адзначыў Іван Грыневіч, дарадца ўпраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннем МЗС Беларусі.
Прадстаўнік МЗС сціпла ацаніў магчымасці далейшага пашырэння NATO. Ён выказаў думку, што цяпер будзе ўзрастаць роля разнастайных праграмаў партнёрства.
У сваю чаргу літоўскі амбасадар Эдмінас Багдонас адзначыў, што сваю стратэгічную мэту — забеспячэнне нацыянальнай бяспекі — Літва ўступленнем у NATO ўвасобіла: "Мы пачуваемся цалкам незалежнымі, вольнымі і ўпэўненымі ў будучыні, з'яўляючыся сябрам NATO. Наша задача — паспрабаваць растлумачыць і грамадскасці, і журналістам, усім, хто цікавіцца, што NATO — гэта найперш калектыўная сістэма бяспекі, у якую ўваходзяць сёння 28 краін".