Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Манака

Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Манака

Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Княствам Манака. 15 красавіка ў пасольстве нашай краіны ў Францыі адбылося падпісанне сумеснага камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін. Як інфармуе БелаПАН, ад імя беларускага ўрада дакумент падпісаў пасол у Францыі Павел Латушка, ад імя урада Манака — пасол гэтай краіны ў Францыі Клод Каталарда.

Адзначаецца, што ўстанаўленне дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Манака паспрыяе развіццю двухбаковых дачыненняў ва ўсіх галінах супрацоўніцтва. Манака стала 175-й дзяржавай, з якой Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны (адпаведны указ Аляксандр Лукашэнка падпісаў яшчэ 30 сакавіка).

Княства Манака — карлікавая дзяржава, якая размешчана на беразе Лігурыйскага мора і мяжуе з Францыяй. Два гады таму насельніцтва Манака складала амаль 38 тысяч чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі