Беларус Васіль Кірыенка заняў сёмае месца на 14-м этапе "Джыра д`Італія"
Беларус Васіль Кірыенка заняў 7-е месца на 14-м этапе знакамітай роварнай шматдзёнкі "Джыра д`Італія". Як адзначае БЕЛТА, гэты этап праходзіў паміж Кампі-Бізэнцыё і Балоньяй (172 км). Пасля 70 км дыстанцыі некалькі гоншчыкаў, у ліку якіх быў і Васіль Кірыенка, пайшла ў адрыў. Аднак з набліжэннем да фінішу група лідэраў рассеялася. Самым хуткім апынуўся аўстраліец Сайман Джэранс з каманды "Чэрвела". Ён пераадолеў дыстанцыю, дзе былі тры вяршыні другой катэгорыі і адна — трэцяй, за 4 гадзіны 16 хвілінаў 48 секундаў.
Васіль Кірыенка з іспанскай каманды "Кас д`Эпарнь" саступіў пераможцу 41 секунду і заняў 7-е месца.
Яшчэ адзін наш суайчыннік, Канстанцін Сіўцоў з амерыканскай каманды "Каламбія Хайроад", прыйшоў да фінішу 29-м з адставаннем у 1 хвіліну 30 секундаў.
Завершыцца "Джыра д`Італія" 31 траўня ў Рыме. Агульная працягласць гэтага марафону, якая складаецца з 21 этапа, — каля 3,5 тыс.км. Сёлета "Джиро" праводзіцца ў 92-і раз і адзначае 100-гадовы юбілей.