Беларус Юрый Лядаў фінішыраваў 39-м у гонцы пераследу ў Эстэрсундзе

Найлепшы з беларускіх біятланістаў Юрый Лядаў заняў у фінішным пратаколе 39-ты радок. На старце ён быў 37-м. Ён прайшоў дыстанцыю за 37 хвілін і 9,9 секунды і дапусціў тры промахі.

Беларус Уладзімір Чапелін заняў 47-е месца. Ён стартаваў 53-м і палепшыў вынік, нягледзячы на ажно 6 промахаў.

А тройка найлепшых у гэтай гонцы выглядае наступным чынам: “золата” ў француза Мартэна Фуркада, “серабро” — у расіяніна Антона Шыпуліна і “бронза” ў нарвежца Эміля-Хэгле Свендсэна. Адметна, што пераможца гонкі памыліўся на агнявых рубяжах ажно чатыры разы, а сярэбраны прызёр дапусціў толькі адзін промах.

Этап Кубка свету па біятлоне ў Эстэрсундзе завяршыцца жаночай гонкай пераследу. Найлепшая беларуская біятланістка Дар’я Домрачава стартуе пад 5-м нумарам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі