Беларусі давядзецца плаціць за газ не доларамі, а расійскімі рублямі?
"Газпром" прапануе партнёрам у блізкім замежжы перайсці ў 2009 годзе на разлікі ў расійскіх рублях. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Расіі Ўладзімір Пуцін. Падчас свайго выступу на Міжнародным інвестыцыйным форуме ў Сочы ён адзначыў: "Пагадзіцеся, дзіўна, што мы прадаем газ у Беларусь за долары".
Пуцін таксама лічыць, што кампаніям, якія працуюць у Расіі, трэба перайсці на разлікі ў расійскіх рублях, прынамсі па некаторых відах здзелак. Найперш гэта датычыць нафтагазавага сектара, інфармуе БЕЛТА.