Беларуская бягуха Аліна Талай выйшла ў паўфінал на чэмпіянаце свету
Раніцай у пятніцу на спаборніцтвах, якія праходзяць у Маскве, Талай удзельнічала ў бар'ерным спрынце на 100 метраў.
Яна прабегла дыстанцыю за 12,99 секунды. Беларуска выйшла ў паўфінал з дзясятым часам дня. БЕЛТА адзначае, што Аліна Талай не ўваходзіць у лік відавочных фаварытаў у барацьбе за ўзнагароды.
Паўфінальныя забегі пройдуць у суботу, 17 жніўня.
Што да жаночай зборнай Беларусі, то яна не здолела выйсці ў фінал эстафеты 4х400 метраў. Беларускі паказалі дзясяты вынік у кваліфікацыі і не патрапілі ў васьмёрку.