Беларуска, у якой падазраецца свіны грып, стала жыве ў Італіі
Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці шпіталізацыі ў Маскве грамадзянкі Беларусі з падазрэннем на свіны грып. Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя нашай краіны, 28-гадовая жанчына стала пражывае ў Італіі, яна здзяйсняла турыстычную паездку па ЗША, Чэхіі і Расіі, у Маскву прыляцела з Прагі 25 траўня. БелаПАН нагадвае, што ў беларускі ўзялі ўсе неабходныя аналізы, цяпер яна знаходзіцца пад назіраннем расійскіх медыкаў і адчувае сябе "практычна здаровай", яе тэмпература нармалізавалася.
Гл. таксама: Падазрэнне аб захворванні беларускі свіным грыпам пакуль не пацвердзілася
Гл. таксама: Падазрэнне аб захворванні беларускі свіным грыпам пакуль не пацвердзілася