У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей ўключаць беларускае дударства, паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры.
Адпаведную прапанову падтрымала Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны.
Пад беларускай дудой маецца на ўвазе канкрэтны від аднагукавай дуды — духавы народны музычны інструмент, які складаецца са скуранога меху, аднаго гуку (бурдона), адной жалейкі (перабор), соскі, а таксама на кожнай з ігравых трубак усталяваны рагаўні-раструбы.
Гэты музычны інструмент выкарыстоўваўся для суправаджэння танцаў, песень і прыпевак, на сямейных і каляндарных абрадавых святах, ігрышчах і кірмашах.
Найбольш распаўсюджаная дуда была на Віцебшчыне, Міншчыне і Гродзеншчыне : тут аўтэнтычныя віды дударскай традыцыі сустракаліся з XVІ-XVIІ стагоддзяў.
Сёння дударскую традыцыю ў Беларусі падтрымліваюць 30 дудароў-майстроў, а таксама каля 100 аматараў.