Беларуская пракуратура адмовіла Літве ў справе ксяндза Юзаса Булькі

Літоўская пракуратура атрымала адмову з пракуратуры Беларусі на запыт у адносінах ксяндза Юзаса Булькі, перадае “Інтэрфакс”.
Праваахоўнікі Літвы прасілі беларускіх калегаў апытаць святара, але нашы пракуроры адказалі, што гэта супярэчыць беларускім законам.

Разам з тым, у Ігналінскай пракуратуры пацвердзілі, што суд прыняў рашэнне аб затрыманні ксяндза і змяшчэнні яго пад варту. Сам Булька аспрэчыў інфармацыю аб тым, што ён у 50-я гады дапамагаў высочваць "лясных братоў", заявіўшы, што яму "шыюць палітыку".

Ксёндз вядомы тым, што стварыў першы ў краіне антыалкагольны музей, а таксама выступіў з ініцыятывай арганізаваць у Мосары безалкагольную зону.

У 2005 годзе Юзас Булька стаў першым каталіцкім святаром у Беларусі, якому была ўручана ўзнагарода "За духоўнае адраджэнне".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі