Беларускі футбаліст упершыню падпісаў кантракт з "Рэал Мадрыдам"

Аляксей Маёраў

Аляксей Маёраў / Real Madrid Fabrica

Беларускі футбаліст Аляксей Маёраў падпісаў кантракт з іспанскім футбольным клубам "Рэал Мадрыд". Гэта першы выпадак, калі беларус будзе гуляць за" Рэал", піша тэлеграм-канал "Наша будучыня". Маёраву ўсяго 12 гадоў.

Хлопчык жыве ў Іспаніі, у яго ўжо ёсць партнёрскі кантракт з Adidas. Раней хадзілі чуткі, што “Рэал” гатовы аддаць за юнага футбаліста 120 тысяч долараў.

Лёша звярнуў на сябе ўвагу каля пяці гадоў таму, калі на адкрыцці фан-зоны да Чэмпіянату свету па футболе ў Мінску змог набіць мяч 12 тысяч разоў! Тады ён трэніраваўся ў футбольнай акадэміі мінскага "Дынама", а яшчэ хадзіў на заняткі па футбольным фрыстайле, боксе, барацьбе і плаванні. Аляксей гуляе ў нападзенні, а сваім любімым футбалістам яшчэ 5 гадоў таму называў Ліянэля Месі, пісала "Трыбуна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі