Беларускі ўрад забараніў нафтавым кампаніям экспарт мазуту

Урад Беларусі забараніў нафтавым кампаніям пастаўляць мазут на экспарт. Забарона тычыцца пераважна кампаній, якія пастаўляюць нафту на перапрацоўку на беларускія НПЗ на ўмовах толінгу. Кампаніі абавязваюць пастаўляць мазут на ўнутраны рынак па кошце 100 тыс. рублёў за тону — гэта гранічна нізкі кошт для гэтага віду паліва.

Па звестках расійскага агенцтва ПРАЙМ-ТАСС, цяпер канцэрн "Белнафтахім" кансалідуе аб'ём мазуту дзеля магчымага выкарыстання яго ў якасці рэзервовага паліва. Спецыялісты канцэрну дапушчаюць, што ў наступным годзе ацяпляць мазутам будзе танней, чым газам, кошт на які дагэтуль невядомы.

АФН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі