Беларускі выйгралі эстафету на чэмпіянаце свету па біятлоне ў Раўбічах
Гонка сярод дзяўчат прайшла 23 лютага ў рамках юніёрскага першынства свету.
Беларускія юніёркі выйгралі эстафетную гонку 3х6 кіламетраў у Раўбічах. Каманда ў складзе Ганны Сало, Дар’і Блашко і Дынары Алімбекавай прайшла тры этапы гонкі з часам 51 хвіліна 50,2 секунды.
Другое месца з расіянак, якія прайгралі пераможцам 14 секунд, на трэцім месцы — каманда Нарвегіі, якая адстала ажно на 1 хвіліну і 3,5 секунды, інфармуе Прессбол.
Гонка прайшла раніцай, 23 лютага. Усяго ў эстафеце юніёрак прымалі ўдзел 14 каманд.