Беларускіх журналістаў-эмігрантаў пазбавілі акрэдытацыі на саміт у Празе

Чэшскія ўлады адмянілі акрэдытацыю беларускага палітэмігранта і журналіста Аляксея Шыдлоўскага і іншых беларускіх журналістаў на саміт "Усходняга партнёрства". Тыдзень таму Шыдлоўскі быў акрэдытаваны на саміт як рэпарцёр газеты беларускіх эмігрантаў "Менск-Прага-Інформ" разам з галоўным рэдактарам гэтага выдання Яўгенам Сідорыком. Па звестках "Хартыі'97", акрэдытацыя была пацверджаная прэс-службай МЗС.

Аднак раніцай 4 траўня Шыдлоўскі і Сідорык атрымалі ліст з прэс-службы. Ім паведамілі, што дзеля бяспекі некаторых удзельнікаў саміту акрэдытацыя была адмененая службай аховы. Такі жа ліст атрымаў і яшчэ адзін выхадзец Беларусі — Раман Кавальчук.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі