Беларускім абменнікам хапае долараў толькі на паўдня працы
Еўрарадыё абзваніла беларускія банкі, каб даведацца, колькі зараз каштуе долар і ці можна яго набыць. Выявілася, што курс амаль усюды аднолькавы — 2 708 рублёў, але набыць амерыканскую валюту можна толькі калі пашанцуе. У першай палове дня долары яшчэ былі, і сітуацыя аднаго з мінскіх філіялаў Прыёрбанку была тыповай для іншых беларускіх банкаў.
Прыёрбанк: Долары ёсць, але па іх чарга.
Але ўжо пасля абеду долараў не стала ў Белпрамбудбанку. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў лідскім аддзяленні.
Белпрамбудбанк: З раніцы былі, але зараз мы іх ужо распрадалі.
Ды і ў мінскім абменніку Беларусбанку на Нямізе долары з'яўляюцца толькі тады, калі іх хто-небудзь здае.
Беларусбанк: Долары ў нас з'яўляюцца толькі тады, калі іх здаюць. Але іх адразу ж купляюць. Цяпер у мяне 50 долараў у касе, але я іх зараз прадаю.
Белінвестбанк сёння прадае долар на тры рублі ніжэй за астатнія банкі — 2705. У разлікова-касавым цэнтры банка па вуліцы Трасцянецкай не абнадзеілі: долары трэба пільнаваць каля касы.
Белінвестбанк: У нас долараў няма. Толькі калі хто-небудзь здасць, тады можна купіць па 2705.
Але па ўсім відаць, што шалёны попыт на валюту бліжэйшым часам не знікне.