Беларускім прадпрымальнікам далі адтэрміноўку да 1 лістапада

Пра гэта ў пятніцу паведаміў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі Валерый Гурэвіч, інфармуе БЕЛТА.

Нагадаем, 27 чэрвеня на рынках і ў гандлёвых цэнтрах шэрагу гарадоў краіны прайшоў аднадзённы страйк прадпрымальнікаў. Яны выступаюць супраць увядзення з 1 ліпеня тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза "Пра бяспеку прадукцыі лёгкай прамысловасці", які абавязвае сертыфікаваць вопратку і абутак. Прадпрымальнікі, праводзячы страйк, патрабавалі ўвесці мараторый на праверкі па тэхрэгламенце. Паводле некаторых ацэнак, у акцыі ўдзельнічалі 70% дробных прадпрымальнікаў.

Старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва" Анатоль Шумчанка быў затрыманы і асуджаны на 5 сутак адміністрацыйнага арышту за арганізацыю "несанкцыяванага мерапрыемства".

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі