Беларускія біятланісты занялі 9-е і 10-е месцы ў эстафетных гонках
Двума эстафетнымі гонкамі завяршыўся ў швецкім Эстэрсундзе першы ў сезоне этап Кубка свету па біятлоне. Беларуская мужчынская каманда была 10-й, а жаночая — 9-й. Нагадаем, першымі на дыстанцыю эстафеты 4х7,5 км выйшлі мужчыны. Найлепшымі аказалася Францыя, Нарвегія і Аўстрыя. Беларускія біятланісты Сяргей Новікаў, Аляксандр Сыман, Яўген Абраменка і Рустам Валіулін на медалі не прэтэндавалі, яны адсталі ад пераможцаў на 1 хвіліну 47,7 сек., інфармуе БЕЛТА.
У эстафетнай гонцы 4х6 км наша жаночая каманда ў складзе Людмілы Калінчык, Надзеі Скардзіна, Вольгі Кудрашовай і Дар'і Домрачавай не мела штрафу, на 40 мішэняў было патрачана 11 дадатковых патронаў. Пройгрыш пераможцам з каманды Нямеччыны склаў 3 хвіліны 47,8 сек., паведамляе "Прессбол".