Беларускія чаўнакі актыўна закупляюць прадукцыю на Смаленшчыне
Прадпрымальнікі з Беларусі сталі вывозіць са Смаленшчыны імпартную электроніку і бытавую тэхніку, вопратку з фірмовых крамаў і прадукты харчавання з аптовых рынкаў. Пра гэта паведамляе "Российская газета". Смаленшчына — галоўныя "заходнія вароты" Расіі — мяжуе з Віцебскай і Магілёўскай абласцямі Беларусі. На пачатку 90-х шмат для каго стаў прывабным чаўнаковы гандаль — не рэгуляваны, але насамрэч вельмі маштабны. У Расію везлі ўсё, што прадавалася ў беларускіх крамах — ад хлеба да міні-трактароў.
Але цяпер тавары ў чаўнакоў падарожнічаюць не ў Расію, а наадварот. Такія прадукты, як алей, макароны, яйкі, маянэз, крупы, беларусам выгадней купляць па іншы бок мяжы.
Але цяпер тавары ў чаўнакоў падарожнічаюць не ў Расію, а наадварот. Такія прадукты, як алей, макароны, яйкі, маянэз, крупы, беларусам выгадней купляць па іншы бок мяжы.