Беларускія цыгарэты навучыліся лятаць, каб трапіць у Літву
Цыгарэты
Аб'ёмы кантрабанды з Беларусі ў Літву знізіліся амаль удвая, кажуць літоўскія памежнікі. Мяркуецца, што гэта наўпрост звязана з усталяваннем фізічнага бар'ера на мяжы паміж краінамі. Плот паміж Літвой і Беларуссю абсталяваны сістэмамі маніторынгу.
"Са студзеня па травень гэтага года памежнікі затрымалі больш за 587 тысяч пачкаў кантрабандных цыгарэт. Летась за такі самы перыяд гэтая колькасць склала больш за 1,1 мільёна пачкаў", — кажуць мытнікі.
Літоўскія памежнікі заўважылі і незвычайную тэндэнцыю, якая прасочваецца з моманту усталявання плота. Кантрабандысты ўсё часцей спрабуюць перавозіць нелегальныя цыгарэты ў паветры — з выкарыстаннем дронаў.
На гэтых выходных супрацоўнік дзяржаўнай памежнай службы Літвы спрабаваў спыніць чалавека, якога падазравалі ў перавозцы кантрабанды з Беларусі, і застрэліў яго. Паводле камандзіра службы, памежнік прыцэліўся ў кола аўтамабіля і зрабіў адзін стрэл. Застрэлены мужчына быў грамадзянінам Літвы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.