Беларускія гімнасткі выйгралі этап Кубка свету ў групавых практыкаваннях

Беларуская каманда выйграла этап Кубка свету ў групавых практыкаваннях па мастацкай гімнастыцы ў Партугаліі.
Нашай камандзе ў складзе Аліны Туміловіч, Дзіны Гайцюкевіч, Настассі Іваньковай, Марыны Ганчаровай, Алесі Бабушкінай і Ксеніі Санковіч не было роўных як у практыкаванні з пяцю абручамі, так і ў кампазіцыі з двума скакалкамі і трыма стужкамі.

Па суме двух відаў зборная Беларусі значна апярэдзіла ўсіх канкурэнтак. Другое месца занялі іспанкі, трэцяе — расіянкі, паведамляе БЕЛТА. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі