Беларускія хакеісты датэрмінова выйшлі ў топ-дывізіён чэмпіянату свету

18 снежня ў Італіі ў перадапошнім матчы на турніры ў групе А першага дывізіёна маладзёжная хакейная зборная Беларусі выйграла ў нарвежцаў з лікам 5:1 (3:0, 1:0, 1:1), набрала 12 ачкоў (4 перамогі, розніца шайбаў 17-5) і стала недасяжнай для сапернікаў. У Нарвегіі 8 ачкоў, Латвіі — 6 (і матч у запасе), Аўстрыі — 4, Італіі — 2 (і матч у запасе), Славеніі — 1.

Заключны матч зборная Беларусі правядзе 20 снежня супраць аўстрыйцаў.

Нагадаем, апошні раз у топ-дывізіёне сусветнага маладзёжнага хакея беларуская зборная выступала сем гадоў таму.

Фота — Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі