Беларускія прафсаюзы вырашылі павесяліцца ў стылі ГУЛАГа
Не, гэта не постіронія / фота з турзлёту
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі зладзіла ў выходныя рэспубліканскі турыстычны злёт.
Адной з "разынак" турзлёту аказалася пляцоўка прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый. Яе аформілі ў стылі савецкага ГУЛАГа і назвалі адпаведна — "Прафсаюз строгага рэжыму".
"Аўтары" пляцоўкі самі выходзілі ў аранжавых касцюмах, падобных да турэмных. Ну а госці маглі "адпачыць" на стылізаваных нарах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.