Беларускія праваабаронцы напісалі ў ААН з-за ўказа пра сачэнне за інтэрнэтам

Аляксандр Лукашэнка спрабуе вырашыць праблему з інтэрнэтам / president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка спрабуе вырашыць праблему з інтэрнэтам / president.gov.by

Беларускія праваабаронцы звярнуліся ў ААН з-за новага ўказа Аляксандра Лукашэнкі пра сачэнне за інтэрнэтам. Праваабаронцы адзначаюць, што сачэнне праз тэлекамунікацыйныя паслугі і праслухоўванне тэлефанаванняў шырока распаўсюджаныя ў РБ як мінімум з 2010 года. Заяўляецца, што новы ўказ "інстытуцыяналізуе сачэнне і выводзіць яго на беспрэцэдэнтны ўзровень", бо абавязвае інтэрнэт-сэрвісы даваць сілавікам наўпроставы доступ да даных кліентаў. Новаўвядзенне датычыць сэрвісаў электроннай пошты, мэсэнджараў, анлайн-крамаў, службаў таксі і каршэрынгу, дае сілавікам неабмежаваны доступ да звестак, які нават нельга аспрэчыць у судзе.

Як паведамляе belhelcom.org, ліст напісалі Беларускі Хельсінскі камітэт, Human Constanta і міжнародная няўрадавая арганізацыя Access Now. Яны звярнуліся да Працоўнай групы ААН у бізнесе і правах чалавека, да спецыяльных дакладчыкаў па праве на абарону прыватнага жыцця, па свабодзе выказвання меркаванняў і па Беларусі. І просяць адпаведна адрэагаваць.

Аўтары звароту падкрэсліваюць, што ўказ Лукашэнкі парушае права на свабоду ад адвольнага ўмяшальніцтва ў прыватнае жыццё і на свабоду выказвання меркаванняў, прыцягвае да парушэння правоў чалавека беларускія IT-кампаніі і пастаўшчыкоў анлайн-паслуг.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі