Беларускія турысты сталі радзей выязджаць за мяжу
Беларускія турысты сталі радзей выязджаць за мяжу. Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента па турызме Мінспорту Віктар Янкавенка.
Паводле яго слоў, за восем месяцаў 2009 года продаж у Беларусі замежных тураў зменшыўся на 8% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.
Найбольш істотна знізілася колькасць тых, хто жадаў набыць дарагія туры. Усяго ў студзені—жніўні гэтага года імпарт турпаслуг склаў 22,5 мільёны долараў.
Як мяркуе Янкавенка, змяншэнне колькасці тых, хто жадае выехаць за мяжу, — паказчык крызісных з'яў: у беларусаў не хапае грошай на адпачынак за межамі краіны.
Пэўную ролю, на яго думку, у гэтым адыграла дэвальвацыя рубля ў пачатку года.
БелаПАН