Беларускія вытворцы лекаў кажуць, што яны адпавядаюць еўрапейскім нормам
Нормы вытворчасці лекавых сродкаў у Беларусі і іх кантролю адпавядаюць еўрапейскім стандартам. Пра гэта ў інтэрв'ю БелаПАН заявіў дырэктар сумеснага англа-расійска-беларускага прадпрыемства "Лекфарм" Сяргей Благавешчанскі. Ён прызнаў, што прэтэнзіі да якасці беларускіх лекаў часта былі абгрунтаванымі, аднак "сітуацыя выпраўляецца". Дырэктар "Лефарма" адзначыў, што айчынная фармацэўтычная галіна доўгі час працавала па савецкіх нормах і патрабаваннях да якасці лекавых сродкаў. Аднак у 2007 годзе быў уведзены ў дзеянне першы том Дзяржаўнай фармакапеі Беларусі (зборнік стандартаў і становішчаў, якія нармуюць якасць лекавых сродкаў), у 2008 годзе — другі.
Новыя правілы, па словах Благавешчанскага, шматкроць узмацнілі патрабаванні да якасці зыходнай сыравіны, дапаможных матэрыялаў, тэхналогіяў, а таксама да кіравання кантролем якасці.
Новыя правілы, па словах Благавешчанскага, шматкроць узмацнілі патрабаванні да якасці зыходнай сыравіны, дапаможных матэрыялаў, тэхналогіяў, а таксама да кіравання кантролем якасці.