Беларусы хочуць больш жорстка караць курцоў і менш жорстка — за "дачныя" спрэчкі
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў разглядаюць прапановы беларусаў наконт зменаў у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Пра гэта падчас круглага стала ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце распавёў сябра Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Сяргей Клішэвіч, перадае БЕЛТА.
Па яго словах, у працоўных калектывах патрабуюць больш жорстка караць тых, хто паліць у грамадскіх месцах, у тым ліку на прыпынках транспарту. Іншыя ж просяць пра змякчэнне адказнасці, якая ўзнікае пры нязначных "дачных" спрэчках у садаводчых таварыствах — напрыклад, пры спаленні лістоты, якая апынулася на тэрыторыі суседа, ці пры ўзвядзенні неўзаконеных прыбудоваў да адрыны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.