Беларусы спрабавалі нелегальна вывезці ў Польшчу іконы (фота)
Польскія мытнікі ў Тэрэспалі на працягу некалькіх гадзінаў затрымалі два аўтамабілі беларусаў.
У машынах 27-гадовых кіроўцаў знайшлі тры абразы 19 — пачатку 20 стагоддзя.
Беларусы адмовіліся даваць мытнікам тлумачэнні. Іконы былі канфіскаваныя, мужчын чакае яшчэ штраф, паведамляе Мытная служба ў Бялай-Падляшчы.