Беларусы замежжа паспелі выкупіць эскізы роспісаў Чырвонага касцёла
![Эскіз роспісу Чырвонага касцёла](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-11/kasciol-2711-6.jpg.webp?itok=q4yTsNMK)
Эскіз роспісу Чырвонага касцёла / irrgangfinearts.de
Беларусы замежжа паспелі выкупіць эскізы роспісаў мінскага Чырвонага касцёла (касцёла святых Сымона і Алены). Іх прадавалі на нямецкім інтэрнэт-аўкцыёне, на што напярэдадні звярнуў увагу тг-канал @spadczyna.
Эскізы зрабіў мастак Юзаф Тэафіл Смалінскі (1865-1927). Яго працы ацанілі ў 1200-1700 еўра за кожную.
Мінскія ўлады нядаўна аб'явілі, што ў першым квартале наступнага года пачнецца рэканструкцыя Чырвонага касцёла, які забралі ў вернікаў у кастрычніку 2022-га.
![Беларусы замежжа паспелі выкупіць эскізы роспісаў Чырвонага касцёла](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/kasciol-2711-1_1.jpg.webp?itok=jsZKHq2l)
irrgangfinearts.de
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.