На аўкцыёне ў Германіі прадаюць экскізы роспісаў Чырвонага касцёла
![Чырвоны касцёл у Мінску](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/czyk.jpg.webp?itok=4zEfLupY)
Чырвоны касцёл у Мінску / Euroradio
На інтэрнэт-аукцыёне ў Германіі выстаўленыя на продаж эскізы алтарных роспісаў мінскага Чырвонага касцёла — касцёла святых Сымона і Алены. Эскізы зрабіў мастак Юзаф Тэафіл Смалінскі (1865-1927), заўважыў тг-канал "Спадчына".
Адзін з эскізаў зводзіць усе выявы ў адзіную кампазіцыю. Па цэнтры ў нябёсах паказаны Хрыстос, пад ім — Чырвоны касцёл. Хлопчык з дзедам на выяве — гэта Сямён Вайніловіч і ягоны нябесны заступнік святы Сымон. Дзяўчына, якая ўкленчыла на каленях, — Алена Вайніловіч.
Сярод іншых эксізаў на аўкцыён выстаўлены і малюнак Залатой Горкі з касцёлам на ёй.
Мінскія ўлады нядаўна абвясцілі, што ў першым квартале 2024 года пачнецца рэканструкцыя Чырвонага касцёла, які забралі ў вернікаў у кастрычніку 2022-га.
![На аўкцыёне ў Германіі прадаюць экскізы роспісаў Чырвонага касцёла](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/kasciol-2711-1.jpg.webp?itok=hhkXbNzj)
![На аўкцыёне ў Германіі прадаюць экскізы роспісаў Чырвонага касцёла](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/kasciol-2711-2.jpg.webp?itok=vVEgpQNJ)
![На аўкцыёне ў Германіі прадаюць экскізы роспісаў Чырвонага касцёла](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/kasciol-2711-3.jpg.webp?itok=_G_5yYds)
![На аўкцыёне ў Германіі прадаюць экскізы роспісаў Чырвонага касцёла](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/kasciol-2711-5.jpg.webp?itok=nBPpWzg9)
![На аўкцыёне ў Германіі прадаюць экскізы роспісаў Чырвонага касцёла](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/kasciol-2711-6.jpg.webp?itok=d4EukUoQ)
![На аўкцыёне ў Германіі прадаюць экскізы роспісаў Чырвонага касцёла](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/kasciol-2711-7.jpg.webp?itok=bYG7eHe2)
![На аўкцыёне ў Германіі прадаюць экскізы роспісаў Чырвонага касцёла](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/kasciol-2711-8.jpg.webp?itok=Iww6G6Ka)
![На аўкцыёне ў Германіі прадаюць экскізы роспісаў Чырвонага касцёла](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/kasciol-2711-9.jpg.webp?itok=YlDXyIFN)
![На аўкцыёне ў Германіі прадаюць экскізы роспісаў Чырвонага касцёла](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/kasciol-2711-10.jpg.webp?itok=fLVjeGJ-)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.