Bellingcat назваў сапраўднае імя трэцяга падазраванага ў атручванні Скрыпалёў

Bellingcat назваў сапраўднае імя трэцяга падазраванага ў атручванні Скрыпалёў

Трэцяга мужчыну, якога падазраюць у атручванні перабежчыка расійскага Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі, клічуць Дзяніс Сяргееў. Гэта высокапастаўлены афіцэр Узброеных Сіл Расіі. Такія звесткі абнародавала ў сваім расследаванні група Bellingcat.

Раней паведамлялася, што трэцім падазраваным у "справе Скрыпалёў" з'яўляецца Сяргей Фядотаў, але гэта не сапраўднае ягонае імя. Як адзначае Bellingcat, Дзяніс Сяргееў — выпускнік Ваенна-дыпламатычнай акадэміі.

Пад псеўданімам "Сяргей Фядотаў" ён прыляцеў у Лондан зранку 2 сакавіка 2018 года. Пакінуць Вялікабрытанію ён мусіў 4 сакавіка, але не зрабіў гэтага. 

У Bellingcat прызнаюцца, што не могуць выявіць ролю Сяргеева ў атручванні Скрыпалёў. Таксама даследчыкі не ведаюць, ці наведваў ён Солсберы падчас свайго візіту.

Паведамляецца, што Сяргееў нарадзіўся ў казахстанскім горадзе Ушарал у 1973 годзе, службу ў войску праходзіў у Новарасійску. Пасля 2000 года яго нібыта перавялі ў Маскву, дзе ён і паступіў у Ваенна-дыпламатычную акадэмію.

Bellingcat назваў сапраўднае імя трэцяга падазраванага ў атручванні Скрыпалёў
Дзяніс Сяргееў / bellingcat.com
Bellingcat назваў сапраўднае імя трэцяга падазраванага ў атручванні Скрыпалёў
bellingcat.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі