"Белтэлекам" папярэджвае пра цяжкасці з доступам да "заходніх" сайтаў

Цяжкасці з выхадам у інтэрнэт звязаныя з пашкоджаннем кабеля, кажуць на прадпрыемстве / БЕЛТА​
Цяжкасці з выхадам у інтэрнэт звязаныя з пашкоджаннем кабеля, кажуць на прадпрыемстве / БЕЛТА​

На прадпрыемстве "Белтэлекам" папярэдзілі інтэрнэт-карыстальнікаў пра магчымыя цяжкасці з доступам у інтэрнэт. Праўда, цяжкасці могуць узнікаць толькі падчас спробы падключыцца "да рэсурсаў "заходняга" сегмента".

Прычына ў тым, што пашкоджаны кабель "у напрамку партнёра ў Польшчы", кажуць на прадпрыемстве.

Карыстальнікі ў Беларусі адзначаюць, што даволі доўга пачалі грузіцца папулярныя сэрвісы і сацсеткі  — у прыватнасці, Twitter, Facebook і YouTube.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі